Экскурсія!

26.12.2023
11 клас ДУА "Косінская сярэдняя школа" наведаў Беларускі музей маляванкі ў рамках пілотнага праекту.

Сам музей вельмі малады: пачаў сваю працў 19 мая 2023 года. Але гэта толькі падагравала цікавасць нашых школьнікаў. А паглядзець было на што. Бліскучы экскурсавод, Кацярына Андрэеўна, з веданнем справы распавяла пра дзіўныя малюнкі - маляваныя дываны. Адзінаццацікласнікі пазнаёміліся з творчасцю Алёны Кіш і Язэпа Драздовіча,  адказвалі на цікавыя пытанні і спрачаліся, які ж твор самы прыгожы.